Шэсць чалавек загінулі ў выніку наезду недарожніка на натоўп людзей у Харкаве

19 октября 2017
Яшчэ двое ў крытычным стане. Аварыя з удзелам недарожніка Lexus адбылася ўчора ўвечар. Жанчына-вадзіцель, якая знаходзілася за рулём недарожніка, затрыманая. Па факце аварыі заведзена крымінальная справа. Саветнік кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка паведаміў у Facebook, што, паводле яго звестак, трагедыя здарылася ў выніку сутыкнення двух аўтамабіляў, пасля чаго недарожнік адкінула на групу людзей, якія стаялі на абочыне ў чаканні зялёнага святла святлафора.