Беларусь святкуе Дзень Незалежнасці

3 июля 2013

У 11 раніцы ў Мінску пачаўся ваенны парад. Ля стэлы Мінск - горад-герой выстраіліся салдаты і афіцэры, у тым ліку і вайскоўцы Расіі (дэсантнікі). Зразумела, тэхніка - ад танкаў часоў Вялікай Айчыннай да баявых машын апошняга пакалення. Напрыклад, комплексы С-300 і ЗРК ТОР-М2. Калі лічыць і тых, хто сабраўся сёння ля стэлы, і тых, хто назіраў парад па тэлевізары, то гледачоў можна вылічаць мільёнамі. Дарэчы, былі сярод іх і высокапастаўленыя замежныя госці - прэзідэнты Венесуэлы і Лаоса. Кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу сёння дзякаваў ветэранам, нагадаўшы, што ў нашага Дня Незалежнасці магутная гістарычная аснова - Дзень вызвалення Мінска ад фашыстаў. 3 ліпеня. Цэнтр Мінска. Ваенны парад. Усе падрабязнасці ў Алесі Высоцкай (відэа).