Шарлота Рэмплінг адзначае 70-гадовы юбілей

5 февраля 2016

Яе ведаюць і любяць мільёны гледачоў ва ўсім свеце за непаўторны стыль і яркія і нават часам правакацыйныя вобразы. Выдатная брытанская актрыса Шарлота Рэмплінг адзначае 70-гадовы юбілей. Пачаўшы кар'еру ў якасці мадэлі, сапраўдную славу Рэмплінг набыла пасля выхаду неадназначнага і правакацыйнага фільма "Начны парцье". За апошнюю ролю ў кінастужцы "45 гадоў" Рэмплінг намінаваная на прэмію "Оскар" як лепшая актрыса. Яе работа, дарэчы, ужо адзначаная ўзнагародай Берлінскага кінафестывалю.