Ваенная аперацыя ў Сірыі прыпыненая

18 октября 2019

ЗША і Турцыя дамовіліся прыпыніць ваенную аперацыю ў Сірыі. На гэта адводзіцца 120 гадзін,  паведаміў віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс. Час неабходны, каб даць магчымасць курдскаму апалчэнню на працягу пяці сутак выйсці з прымежных раёнаў. 

Гэтаму пасадзейнічаюць амерыканцы. Перамовы аб вывядзенні ўжо пачаліся. Таксама Пенс паведаміў: калі курды выйдуць за адведзены ім час з прымежнай зоны, ваенная аперацыя наогул будзе спыненая. Нагадаем, турэцкія войскі перасяклі мяжу Сірыі на на мінулым тыдні. Па словах Эрдагана мэта аперацыі - знішчыць тэрарыстычны калідор на паўднёвых межах Турцыі і забяспечыць мір у рэгіёне.