Серыя тэрактаў у Джакарце

14 января 2016

Сама меней 17 чалавек сталі ахвярамі серыі выбухаў і перастрэлкі ў цэнтры інданезійскай сталіцы. Сярод загінуўшых - мясцовыя жыхары, канадскі падданы і адзін галандзец - супрацоўнік ААН.

Як паведамляе пасольства Беларусі ў Інданезіі, грамадзяне нашай краіны ў выніку нападаў не пацярпелі. Выбухі грукаталі, у тым ліку, у фешэнэбельным раёне горада - там размешчаны прэстыжныя гасцініцы і будынкі замежных дыпмісій. Адказнасць за напады ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава". Галоўнай мэтай баевікоў былі турысты. Пасля тэрактаў частка экстрэмістаў схавалася ў гандлёвым цэнтры. Аперацыя па ліквідацыі баевікоў доўжылася больш за тры гадзіны. У выніку пецярых ісламістаў атрымалася ўзяць жывымі. Спецслужбы Інданезіі тым часам узмацняюць меры бяспекі на востраве Балі. Па меркаванні праваахоўнікаў, курорт можа стаць наступнай цэллю баевікоў.