Сёння завяршаецца Канскі кінафестываль

25 мая 2019

Лічаныя гадзіны засталіся да вырашэння галоўнай кінаінтрыгі. На Блакітным беразе сёння завяршаецца Канскі кінафестываль. А значыць, зусім хутка назавуць уладальніка "Залатой пальмавай галіны". Сёлета выбар будзе як ніколі складаным. Змагаюцца 18 карцін. Сярод іх - новы фільм Квенціна Таранціна "Аднойчы ў Галівудзе" з Дзі Капрыа і Брэдам Пітам у галоўных ролях. Гэта фільм аб жыцці зоркі тэлевізійных вестэрнаў і яго дублёра.

Прэстыжная кінаўзнагарода можа таксама дастацца фільму "Мёртвыя не паміраюць" рэжысёра Джыма Джармуша. Стужка аб зомбі, якія тэрарызуюць маленькі гарадок. Сярод прэтэндэнтаў і іспанская драма "Боль і слава" рэжысёра Педра Альмадовара.