Сёння Беларусь наведае дэлегацыя Чачэнскай Рэспублікі на чале з Рамзанам Кадыравым

25 сентября 2017

Падчас запланаваных сустрэч з кіраўніцтвам нашай краіны размова пойдзе пра двухбаковае супрацоўніцтва. Пра гатовасць прыехаць у Мінск для абмеркавання развіцця кантактаў кіраўнік Чачні заявіў яшчэ ў лістападзе мінулага года ў адказ на запрашэнне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі падчас гутаркі з расійскімі журналістамі.

Мінск і Грозны плануюць актывізаваць прамысловую кааперацыю, пастаўкі ў Чачню грузавой, пасажырскай і сельгастэхнікі, а таксама прадуктаў харчавання. Бакі абмяркуюць і прыцягненне беларускіх спецыялістаў у будаўнічай сферы.