Аўстрыйскі горад Хальштат моцна пацярпеў ад паводкі

20 июня 2013

Невялікі аўстрыйскі горад Хальштат, унесены ў спіс спадчыны ЮНЕСКА дзякуючы ўнікальнай прыгажосці навакольнай прыроды, моцна пацярпеў ад паводкі. Шэраг гатэляў і жылых дамоў падтапіла. Шматлікія вуліцы падобныя да рэк. Парушаная сістэма электразабеспячэння. На шчасце, паведамленняў пра ахвяраў стыхіі не паступала.