Сёння Украіна ў аднабаковым парадку закрыла больш за сто пунктаў пропуску на мяжы з Расіяй

16 марта 2015

Зараз жыхары расійскіх прымежных рэгіёнаў не змогуць выязджаць з адной краіны ў іншую праз так званыя мясцовыя пункты пропуску, а толькі праз міжнародныя па пашпартах для замежных паездак. Раней, нагадаем, Кіеў прыняў рашэнне аб спыненні дзеяння пагаднення паміж Украінай і Расіяй аб малым прымежным руху.