У Віцебску запускаюць масавую вытворчасць тэст-сістэм для вызначэння віруса COVID-19

7 апреля 2020
Гэтая распрацоўка віцебскіх навукоўцаў аператыўна была сертыфікаваная Міністэрствам аховы здароўя. Ад вынаходства да запуску ў вытворчасць прайшло каля месяца. Тэст-сістэма ўяўляе сабою чатыры ампулы з рэактывамі, неабходнымі для правядзення аналізу. Ужо да канца гэтага тыдня ў Віцебску будзе выпушчана каля 3 000 тэст-сістэм, а з наступнага тыдня плануюць вырабляць не меней за 10 000. 

Валерый Сямёнаў, кіраўнік групы распрацоўшчыкаў, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб ВДМУ: "Бярэцца мазок з носу і насаглоткі, змяшчаецца ў транспартнае асяроддзе, і з гэтага асяроддзя вылучаецца РНК віруса. Гэта неінвазіўны метад, не трэба ніякую кроў браць. У любога чалавека можна арганізаваць забор мазкоў, дастаўку ў лабараторыю і правядзенне даследавання". 

Тэсты, распрацаваныя групай віцебскіх навукоўцаў, дазваляюць вызначыць наяўнасць віруса ў арганізме чалавека ўсяго за паўтары гадзіны. Выкарыстоўваць гэтыя тэст-сістэмы будуць спецыялізаваныя лабараторыі, прызначаныя Міністэрствам аховы здароўя.