Нафта маркі W-T-I пабіла новы цэнавы антырэкорд

21 января 2016

Нафта маркі W-T-I пабіла новы цэнавы антырэкорд, апусціўшыся да свайго мінімуму з мая 2003. Сёння барэль чорнага золата на Нью-ёркскай біржы гандлюецца ў раёне 26 долараў. Такім чынам, амерыканскі эталон нафты стаў удвая таннейшы, чым малако: 16 супраць 31 цэнта. Зніжэнне кошту чорнага золата, нагадаем, працягваецца ўжо 19 месяцаў, і ў асноўным звязана з перавышэннем прапановы над попытам у выніку росту здабычы ў ЗША і зніжэннем попыту ў глабальным маштабе. На думку аналітыкаў, цана нафты зноў пойдзе ў рост толькі ў 2017 годзе.