Расія ўшанавала памяць Барыса Нямцова

2 марта 2015
У Маскве і іншых гарадах прайшлі жалобныя маршы. Паводле звестак паліцыі, на акцыю ў расійскай сталіцы прыйшлі 16 000 чалавек, некаторыя СМІ паведамляюць пра 50 000. Палітык быў застрэлены ў ноч на 28 лютага. Учора расійскія СМІ распаўсюдзілі запіс з камеры вонкавага відэаназірання, якая, верагодна, зафіксавала момант забойства. Нагадаем, у 90-я Барыс Нямцоў займаў пасаду першага віцэ-прэм'ера Расіі. Палітык будзе пахаваны заўтра на Траякураўскіх могілках у Маскве.