Зварот юнага драматурга не застаўся без увагі сенатараў - спектакль паводле яе п'есы будуць паказваць у тэатры

11 апреля 2024

У Беларусі працягваецца праца са зваротамі грамадзян. Сенатары актыўна дапамагаюць людзям вырашаць праблемы.

У Савет Рэспублікі звярнулася юная драматург Ксенія Шталянкова. Дзяўчына напісала ліст на імя старшыні верхняй палаты парламента з просьбай паказаць у тэатры спектакль паводле п'есеы аб падзеях халакосту і аб тым, як важна сёння захоўваць гістарычную памяць. У пастаноўцы - гісторыя кахання мінскага мастака, упісаная ў партытуру падзей 20-га стагоддзя, у якой цесна перапляліся рэальнасць і выдумка, успаміны і сны. Зварот доўга сябе чакаць не прымусіў - ужо 14 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры адбылася прэм'ера спектакля "Тут была Клара…". Зараз гэты твор будзе ісці кожны месяц.

Праца з насельніцтвам - адзін з прыярытэтных кірункаў дзейнасці верхняй палаты парламента. Усе пытанні, з якімі звяртаюцца беларусы ў Савет Рэспублікі, даводзяцца да лагічнага вырашэння. Працаўладкаванне, праца ЖКГ, добраўпарадкаванне тэрыторый, зямельныя спрэчкі: індывідуальны падыход да кожнай тэмы. Дарэчы, станоўча сябе зарэкамендавала і практыка выязных прыёмаў.