Рэзкае пахаладанне ў Еўропе і Паўднёвай Азіі

30 марта 2020
Рэзкае пахаладанне накрыла і іншыя краіны Еўропы. Арктычнае паветра прыйшло ў   Расію, Украіну, Літву, Латвію, а таксама ў Вялікабрытанію. У некалькіх раёнах каралеўства выпаў мокры снег. Ападкі і мінус метэаролагі тут прагназуюць на ўвесь тыдзень. Моцны шторм з градам абрынуўся на Пакістан. Найбольшы лік ападкаў зафіксаваны  ў паўночна-ўсходняй правінцыі Пенджаб. Аб пацярпелых і якой-небудзь шкодзе не паведамляецца.