Расце колькасць ахвяр раптоўнай паводкі на поўдні Францыі

15 октября 2018

Паводле апошніх звестак, загінулі 13 чалавек. Узровень вады ў рацэ Од у ноч на панядзелак падняўся на 7 метраў. Затоплена некалькі населеных пунктаў у раёне горада Каркасон. Патокі выносілі машыны і вырывалі дрэвы з коранем. Ратавальнікі на верталётах эвакуіруюць людзей.