Расце колькасць ахвяр моцнага землетрасення ў Паўднёва-Усходняй Азіі

27 октября 2015

Паводле апошніх звестак, загінулі 350 чалавек, каля 2 тысяч шпіталізаваныя. Сярод ахвяр 12 афганскіх дзяўчынак. Яны спрабавалі выбрацца са школы падчас абвальвання, але іх затапталі ў цісканіне. Эпіцэнтр землетрасення магнітудай 7,5 знаходзіўся на паўночны ўсход ад Кабула. Пра сілу ўдару могуць гаварыць кадры аднаго з афганскіх тэлеканалаў. Усё адбылося падчас прамога эфіру – вядучы ў літаральным сэнсе не змог утрымацца на сваім рабочым месцы.

Самыя моцныя разбурэнні на поўначы Пакістана, дзе зафіксаваныя шматлікія абвальванні дамоў, школ і бальніц. А ў Індыі пацярпелі і помнікі архітэктуры. Там абвалілася сцяна вядомага старажытнага форта Бхімгарх. Зараз працягваюцца работы па разборы завалаў. Колькасць ахвяр будзе расці, бо інфармацыя з аддаленых гарадоў яшчэ не паступала. Моцныя штуршкі назіраліся таксама ў Індыі, Узбекістане, Таджыкістане, Казахстане і Азербайджане.