Прэзідэнт ЗША адклікаў свой подпіс пад выніковым камюніке саміту G7

10 июня 2018

Трамп, як паведамляе яго Twitter, пакрыўдзіўся на прэм'ера Канады Трудо, які на прэс-канферэнцыі заявіў, што амерыканскія мыты на канадскія тавары абразлівыя.

Аб тым, што на саміце панавала напруга, гаворыць і фота, распаўсюджанае ўрадам Германіі. На здымку Трамп сядзіць на крэсле са скрыжаванымі на грудзі рукамі і з каменным тварам глядзіць на Ангелу Меркель, якая накіравала свой погляд на гаспадара дома. А побач прэзідэнт Францыі, мяркуючы па ўсім, спрабуе ў чымсьці ўпэўніць амерыканскага калегу. Фота разышлося на мемы. Карыстальнікі сацыяльных сетак прыйшлі да высновы, што Трамп выглядае як капрызны малы, якога спрабуюць выхоўваць дарослыя.

Дарэчы, у найбліжэйшы час у Трампа ёсць падстава паказаць сябе як прафесіянала. Зараз ён ляціць у Сінгапур, дзе яго ўжо чакае кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын. Гэта будзе першая ў гісторыі сустрэча паўночнакарэйскага лідара з амерыканскім прэзідэнтам.