Прэзідэнт Аўстрыі даручыў Себасцьяну Курцу падрыхтаваць прапановы па фарміраванні новага ўрада

20 октября 2017

Прэзідэнт Аўстрыі Александэр Ван дэр Белен даручыў Себасцьяну Курцу, лідару кансерватыўнай Аўстрыйскай народнай партыі, што перамагла на парламенцкіх выбарах, падрыхтаваць прапановы па фарміраванні новага ўрада. Курц заявіў, што спачатку правядзе сустрэчы з кіраўнікамі ўсіх партый, якія ўвайшлі ў новы склад парламента, і затым пачне кааліцыйныя перамовы.