Вясельная магія лічбаў 20.02.20

20 февраля 2020
20.02.20 - магія лічбаў або як зрабіць дзень вяселля запамінальным? Асаблівую дату для асаблівага свята сёння ў многіх краінах выбралі тысячы маладых. Некаторыя правялі цырымонію ва ўрачыстай абстаноўцы. Выбар прыгожых дат даволі частая з'ява сярод будучых мужа і жонкі. Дарэчы, у Дзень усіх закаханых у нашай сталіцы свой саюз замацавалі шлюбам 165 пар.

Як стала вядома, сёння ў Мінску з'явілася 157 новых пар. Найбліжэйшая прыгожая дата ўжо ў гэтыя выхадныя. У суботу 22.02.2020 у сталічных ЗАГСах возьмуць шлюб 108 закаханых.