Мінск з размахам адзначае 950-годдзе

10 сентября 2017

Галоўным падарункам для імянінніка стаў 270-кілаграмовы торт. Кандытарскі шэдэўр упрыгожылі дзевяць крэмавых пялёсткаў па колькасці стагоддзяў і раёнаў горада. Асноўныя гулянні прайшлі ў Верхнім горадзе. Усяго было задзейнічана 40 інтэрактыўных пляцовак.

У мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў гонар юбілею Мінска наведвальнікам прапанавалі здзейсніць музычнае падарожжа па розных гарадах і краінах. Удзельнікамі канцэрта сталі оперныя і камерныя выканаўцы. На пляцоўцы галерэі прагучала музыка, прысвечаная сусветным сталіцам. Галоўным героем канцэрта стаў, вядома ж, Мінск. Горад-юбіляр апелі ў творах выдатных беларускіх кампазітараў.

Самым яркім і відовішчным падарункам гораду стала музычна-піратэхнічнае феерверк-шоу. Разнаколерныя агні з лазернымі эфектамі расфарбавалі неба над Мінскам.