Парламенцкая кампанія ў Беларусі праходзіць першы этап

8 августа 2019

У дадзены момант зацверджаны межы выбарчых акруг, ідзе фарміраванне акруговых і абласных камісій. У тым ліку пра гэта, але і не толькі ў інтэрв'ю нашаму тэлеканалу распавяла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Сёння ў Белтэлерадыёкампаніі адбыўся запіс першага відэазвароту ў рамках парламенцкіх выбараў. На працягу 3 месяцаў Лідзія Ярмошына будзе паведамляць аб усіх дэталях кампаніі, поўная версія стане даступная на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі. На думку кіраўніка ЦВК, кампанія пачалася на спакойным фоне, тым не менш з кожным днём назіраецца рост зваротаў у Цэнтральную камісію  з просьбай растлумачыць тыя або іншыя моманты выбарчага заканадаўства.

Стварэнне акруговых камісій завершыцца 2 верасня. Затым выбарчая кампанія пяройдзе ў новую фазу. Прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты змогуць падаваць дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў. Вылучэнне кандыдатаў пройдзе з 8 верасня па 7 кастрычніка, а іх рэгістрацыя - з 8 па 17 кастрычніка. Поўную версію інтэрв'ю з кіраўніком Цэнтрвыбаркама глядзіце сёння ў "Панараме".