Паўсотні чалавек пацярпелі ў выніку магутнага выбуху ў сектары Газа

15 мая 2015

Не менш як паўсотні чалавек пацярпелі ў выніку магутнага выбуху на тэрыторыі лагера падрыхтоўкі баевікоў палесцінскага руху ХАМАС у сектары Газа. Прадстаўнікі МУС рэгіёна паведамілі, што інцыдэнт адбыўся, калі вайскоўцы спрабавалі абясшкодзіць ракету знішчальніка F-16, якая не разарвалася. Выбух нанёс вялікую шкоду жылым пабудовам побач і маёмасці грамадзян. Усе параненыя, сярод якіх ёсць і дзеці, дастаўленыя ў бальніцы. Пяцёра знаходзяцца ў цяжкім стане.