Прадпрыемства "Магатэкс" у топе лепшых экспарцёраў краіны ўжо не першы год

4 января 2018

Агенцтва тэленавін працягвае новы праект аб вядучых беларускіх кампаніях - ключавых гульцах рынку. Прычым не толькі нашага. Прадпрыемства "Магатэкс" у топе лепшых экспарцёраў краіны ўжо не першы год. Тэкстыльны вытворца шые форменнае і спецадзенне для сілавых структур, нафтагазавых кампаній і розных ведамстваў Расіі, краін СНД і Еўрасаюза, вырабляе дамашні тэкстыль для сусветна вядомай гандлёвай кампаніі "Ікея". Сёлета на прадпрыемстве пачнецца чарговы віток мадэрнізацыі - новае абсталяванне дазволіць павялічыць аб'ёмы і якасць прадукцыі. У планах на 2018-ы - прадоўжыць дыверсіфікацыю паставак сваёй прадукцыі ў краіны Лацінскай Амерыкі, Японіі і ЗША.