Пошукі прапаўшага Боінга Малазійскай нацыянальнай авіякампаніі працягнуцца

7 июля 2014

Пошукі прапаўшага амаль чатыры месяцы таму Боінга Малазіайскай нацыянальнай авіякампаніі будуць працягнутыя з ужываннем новага абсталявання. Для гэтага на адно з суднаў ваенна-марскіх сіл усталююць наймагутнейшыя рэхалоты, якія дазваляюць сканаваць дно на вялікіх глыбінях. Карабель адплыве да заходняга ўзбярэжжа Аўстраліі 4 жніўня. Апроч гэтага, малазійская дзяржаўная нафтакампанія Петронас мае намер выкарыстаць для пошукаў гідралакатар, які буксіруецца, з сінтэзаванай апертурай. Нагадаем, Боінг-777, які здзяйсняў рэйс па маршруце Куала-Лумпур - Пекін, знік 8 сакавіка. На яго борце знаходзіліся 227 пасажыраў і 12 членаў экіпажа. Паводле версіі малазійскіх улад, авіялайнер з невядомай прычыны змяніў курс. Самалёт, меркавана, зваліўся ў Індыйскі акіян. Аж да гэтага моманту пошукі абломкаў прапаўшага лайнера не прынеслі ніякіх вынікаў.