Прыродная катастрофа разрастаецца на поўдні Тайланда.

10 января 2017

Толькі тут, наадварот, праліўныя дажджы, якія прывялі да магутных паводак. Стыхія закранула не менш як 12 правінцый, сярод іх і папулярныя курорты - астравы Самуі, Пханган і Тао. Паводле апошняй інфармацыі, ахвярамі паводак сталі ўжо 25 чалавек, двое лічацца прапаўшымі без вестак. Такіх зацяжных ападкаў у студзені Тайланд не бачыў больш за 30 гадоў. Улады краіны  паведамляюць пра значную шкоду - затопленыя звыш 360 000 гаспадарак, размытыя сотні дарог, пашкоджаныя амаль 60 мастоў. Акрамя таго, здараюцца перабоі ў працы  мясцовых аэрапортаў.