Прамая трансляцыя святочнага набажэнства з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора ў 22:00 на "Беларусь 1" і "Беларусь 24"

6 января 2019

Вялікі дзякуй вам, паважаныя тэлегледачы, што былі з намі.

А мы яшчэ раз нагадаем, што адразу ж пасля нашай праграмы глядзіце трансляцыю святочнага набажэнства з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора. На "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у прамым эфіры галоўную калядную службу ўбачаць гледачы дзясяткаў краін.

Далучайцеся да іх і вы. Мы ж віншуем усіх са светлым святам Раства і жадаем, каб гэтае неверагоднае пачуццё дабрыні і ўзаемадапамогі вы пранеслі праз увесь год.