Амаль усе еўрапейскія краіны сёння ноччу перайшлі на летні час

25 марта 2018

Амаль усе еўрапейскія краіны сёння ноччу перайшлі з зімовага на летні час. Стрэлкі гадзіннікаў перавялі на 60 хвілін наперад. Па такім часе краіны ЕС і Украіна будуць жыць да канца кастрычніка. У сувязі з гэтым авія- і чыгуначны транспарт змяняе расклад, а падарожнікі карэктуюць свае планы. У Беларусі стрэлкі гадзіннікаў не пераводзяцца з 2011 года, каб цалкам выкарыстаць светлы час сутак, а таксама палепшыць умовы працы і адпачынку.