Да старту гатовыя! Як беларуска падрыхтавалася да палёту на МКС

17 марта 2024

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін вырашылі - беларускаму касманаўту быць. Ужо праз 4 дні мінчанка Марына Васілеўская адправіцца ў космас. 12 сутак ёй трэба будзе працаваць на расійскім сегменце МКС.

У 2022 годзе Марына Васілеўская прайшла адбор унутры краіны (было пададзена больш за 3 тыс. заявак). Затым у Зорным гарадку глядзелі на медыцынскія паказчыкі. Там яна ўжо ў шасцёрцы лепшых. У ліпені 2023-га адабрана ў склад асноўнага экіпажа. Той жа сур'ёзны шлях прайшла і яе дублёр Анастасія Лянкова.

Беларускі лідар быў на трэніроўцы ў Зорным гарадку, сустракаўся з Марынай Васілеўскай і Анастасіяй Лянковай у Палацы Незалежнасці. На тыдні гендырэктар Раскосмаса далажыў Уладзіміру Пуціну аб гатоўнасці беларускага касманаўта. "Яна здала ўсе іспыты і гатовая да палёту".

На шляху да космасу і наша здымачная група. Рэпартаж Анастасіі Бенедзісюк (відэа).