Па Філіпінах ударыў тайфун Нары

12 октября 2013

Гэтай ноччу шторм дасягнуў свайго піку. Хуткасць ветру ў эпіцэнтры набліжалася да 200 кіламетраў за гадзіну. Свае дамы пакінулі больш чым дзве з паловай тысячы чалавек. Сур'ёзны ўрон нанесены сельскай гаспадарцы, паралізаваныя аўтазносіны, абарваныя лініі электраперадачы. Раней з-за тайфуну Нары свой візіт на Філіпіны адмяніў дзяржсакратар ЗША Джон Керы.