Рубрыка "Матчбол": біятлон на гэтым тыдні ў авангардзе спартыўных падзей

25 марта 2024

Беларуская грацыя зноў лепшая на планеце. Мінчанка Аліна Гарнасько перамагла на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Грэцыі. Напярэдадні беларусцы не было роўных у практыкаванні са стужкай.  Спартыўная тэма ў рубрыцы "Матчбол".

Біятлон на тыдні з 25 па 31 сакавіка ў аванградзе спартыўных падзей: асноўны склад зборнай Беларусі выступае на чэмпіянаце Расіі, які стартаваў сёння ў Цюмені.

У першай гонцы лепшым з нашых атлетаў стаў Антон Смольскі - на жаль, сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Пекіне  ў спрынце толькі 11-ты, Дзмітрый Лазоўскі на 12-й пазіцыі. У аўторак, 26 сакавіка, пройдзе пасьют. Перамог сёння Саід Карымула Халілі.

У жанчын роўных не было Тамары Дзербушавай. Беларуска Ганна Сола  на 11-м месцы. Дзінара Смольская сёння 25-я. Гонка праследавання сярод жанчын таксама пройдзе ў аўторак.

Футбольная зборная Беларусі тым часам правяла першы з двух спарынгаў у гэтую міжнародную паўзу. У Турцыі беларусы згулялі супраць каманды Чарнагорыі і саступілі 0:2. Перамога, безумоўна, важная, аднак у гэтым паядынку галоўны трэнер зборнай праверыў новыя схемы і новых гульцоў непасрэдна на футбольным полі.

У плэй-оф хакейнай Экстралігі нарэшце мы даведаліся ўсе паўфінальныя пары. "Віцебск" у сёмым матчы серыі ўсё ж саступіў "Брэсту" 1:2 і завяршыў выступленне ў Кубку Прэзідэнта. Такім чынам "Шахцёр" ужо сёння пачне супрацьстаянне з "Брэстам" на хатняй арэне. У другім паўфінале "Металург" згуляе з "Гомелем". Першы матч памімж імі пройдзе 26 сакавіка.

Валейбольны "Шахцёр" у першым паядынку кваліфікацыйнага раунда Суперлігі Расіі саступіў "Енісею" 1:3 у гасцях. Як вынік - у матчы ў адказ у сераду беларусам трэба перамагаць 3:0 або 3:1, а потым атрымаць вікторыю ў залатой партыі. Толькі ў такім выпадку "Шахцёр" выйдзе ў чвэрцьфінал. Вырашальная гульня пройдзе ў сераду, пачатак а 19-й гадзіне.

На гэтым тыдні ўвазе спартыўных гледачоў шмат хакея: гульні плэй-оф Экстралігі і КХЛ, у чацвер і пятніцу гандбол - фінал Кубка Беларусі сярод жаночых каманд, а паралельна біятлон - чэмпіянат Расіі. Усё гэта на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі.