Па факце чыгуначнай аварыі пад Міланам узбуджана крымінальная справа

25 января 2018

Італьянскія праваахоўнікі ўзбудзілі крымінальную справу па факце чыгуначнай аварыі пад Міланам. Паводле іх слоў, версій крушэння тры: гэта тэхнічная няспраўнасць, памылка машыніста або дыспетчара і дэфект чыгуначнага палатна. Нагадаем, трагедыя адбылася гэтай раніцай. Некалькі вагонаў сышлі прама на стрэлачным пераводзе. У выніку загінулі 3 пасажыры, яшчэ 100 атрымалі раненні.