Падрабязнасці нападу на паліцэйскіх у Бельгіі

29 мая 2018

Сталі вядомыя падрабязнасці нападу на паліцэйскіх у Бельгіі. Пракуратура кваліфікавала сённяшні інцыдэнт у Льежы як тэракт. Злачынца - 36-гадовы Бенджамін Эрман з горада Рашфор - знаходзіўся ў турэмным водпуску. Падчас звычайнай паліцэйскай працэдуры праверкі дакументаў мужчына, узброены нажом, са спіны напаў на адну з супрацоўніц правапарадку, завалодаў яе табельнай зброяй і адкрыў агонь. Загінулі дзве жанчыны-паліцэйскія і пасажыр прыпаркаванага побач аўто. Стралок спрабаваў схавацца, захапіўшы заложніцу, але быў забіты вартавымі парадку, чацвёра з якіх таксама атрымалі раненні.

Шарль Мішэль, прэм'ер-міністр Бельгіі: "У Льежы адбыўся сур'ёзны інцыдэнт. Разам з міністрам унутраных спраў, міністрам юстыцыі і крызісным цэнтрам мы сочым за сітуацыяй. Я б хацеў ад імя ўрада выказаць нашу поўную падтрымку сем'ям загінуўшых. І, зразумела, мы будзем падаваць падрабязную інфармацыю аб ходзе следства па меры яе паступлення".

Усё паказвае на наўмыснасць дзеянняў зламысніка. Тэрмін яго турэмнага водпуску скончыўся яшчэ ўчора. Пакаранне мужчына адбываў за крадзеж і гандаль наркотыкамі, пры гэтым лічыўся псіхічна няўстойлівым. Паводле слоў відавочцаў, падчас страляніны Эрман выкрыкваў "Алах акбар!"