Планета сустракае Новы год

31 декабря 2019
Новы год крочыць па планеце. Першымі 2020 сустрэлі жыхары Рэспублікі Кірыбаты, што ўваходзіць у склад астравоў Раства, і ў Каралеўстве Тонга ў Акіяніі. У новае дзесяцігоддзе ўжо ўвайшлі на востраве Фіджы і ў Новай Зеландыі. 

І літаральна некалькі хвілін таму Новы год дабраўся да Расіі. Бой курант пачулі на Камчатцы і ў Чукоцкай аўтаномнай акрузе. Зусім хутка святочныя салюты прагрымяць у краінах Азіі, Еўропы і Новага Свету. Апошнімі 2020 сустрэнуць жыхары Амерыканскага Самоа і атол Мідуэй у Ціхім акіяне.