Першы выпадак заражэння каранавірусам на нарвежскім архіпелагу ў Паўночным Ледавітым акіяне

8 октября 2021
COVID-19 дабраўся да “краю свету”. Першы выпадак заражэння выяўлены на нарвежскім архіпелагу Шпіцберген у Паўночным Ледавітым акіяне.

Пагаршаецца эпідсітуацыя ва Украіне. Штодня толькі ў Кіеве фіксуецца да тысячы новых выпадкаў інфіцыравання каранавірусам. 

У Вялікабрытаніі за суткі COVID-19 выявілі больш як у 40 тысяч чалавек. Новыя каранцінныя абмежаванні ўводзіць урад Латвіі - зараз невакцынаваным грамадзянам забароняць наведваць гандлёвыя аб'екты. Выключэннем стануць магазіны тавараў першай неабходнасці, у прыватнасці - прадуктовыя. Улады заклікалі жыхароў па магчымасці пераходзіць на выдалены рэжым працы. Вучняў школ абавязалі насіць ахоўныя маскі.