Ілья Шымановіч выйграў золата на дыстанцыі 50 метраў брасам у рамках турніру "Гульні дружбы"

25 ноября 2022

Ілья Шымановіч выйграў золата на дыстанцыі 50 метраў брасам у рамках турніру "Гульні дружбы", якія завяршаюцца ў Казані. Нагадаем, напярэдадні ў паўфінальным заплыве беларускі спартсмен паказаў на гэтай дыстанцыі лепшы вынік сезона ў свеце - 25,55 секунды. А пасля ў кампаніі Віктара Стасяловіча, Рыгора Пякарскага і Руслана Скамарошкі нашы хлопцы сталі сярэбранымі прызёрамі ў эстафеце 4 па 100 метраў комплексным плаваннем.