Першы марсіянскі горад можа быць заселены ў 2100 годзе

22 марта 2021
Група навукоўцаў і дызайнераў, якая стварае Таварыства асваення Марса, апублікавала відэакліп, якім праілюстравала свой план каланізацыі Чырвонай планеты. Будаўніцтва плануюць пачаць у 2054, а першыя людзі паселяцца там у 2100. На Марсе ў дастатку вады і СО2. Энергію для сінтэзу кіслароду будуць акумуляваць сонечныя батарэі. Праект здзіўляе размахам і прапрацаванасцю дэталяў. 

Але ёсць адно але. Ніколі яшчэ ў зямлян не атрымлівалася рэалізоўваць такія  доўгатэрміновыя планы. Прыярытэты і мэты ў чалавецтва змяняюцца ў лічаныя гады.