Ад турызму да адзення і харчовай прадукцыі - Віцебская вобласць прадэманструе ўвесь спектр дасягненняў на ВДНГ у Маскве

30 января 2024

Ад спорту і турызму да брэндавай прадукцыі - паўночны рэгіён Беларусі прадэманструе ўвесь спектр дасягненняў падчас Дзён Віцебскай вобласці на ВДНГ у Маскве, якія пройдуць з 2 па 26 лютага. Асабліва насычаная культурная афіша: тэматычныя вітрыны перанясуць у старажытны Полацк - калыску беларускай духоўнасці; майстры раскажуць усё пра віцебскую маёліку - будуць экспанавацца кафлі, знойдзеныя падчас раскопак. Гасцей чакаюць і яркія выступленні артыстаў, бо Віцебск фестывальны ўмее здзіўляць шоу-праграмамі.

Паўночны рэгіён Беларусі прывязе ў Маскву лепшыя калекцыі адзення, прэзентуе турыстычны патэнцыял і дасягненні спартыўнай інфраструктуры. Таксама пройдуць разнастайныя дэгустацыі прадукцыі, якой славіцца наша краіна.