Першую ў свеце дарогу з сонечных батарэй адкрылі ў Францыі

23 декабря 2016

У Францыі адкрылі першую ў свеце аўтадарогу з пакрыццём з спецыяльных панэляў з сонечнымі батарэямі. Эксперыментальны ўчастак  адзін кіламетр знаходзіцца ў Нармандыі, недалёка ад горада Туруўр. Для таго, каб сонечныя панэлі не руйнаваліся пад вагой транспарту, іх пакрылі пластом спецыяльнага празрыстага пластыка, які прапускае святло. Да 2019 года дарога будзе знаходзіцца ў рэжыме тэсціравання - штодня па ёй будуць праязджаць каля двух тысяч аўтамабіляў. Дарога з сонечных панэляў зможа генераваць  столькі электраэнергіі, колькі неабходна для  таго, каб забяспечыць вулічным асвятленнем невялікі горад.