Пентагон адклікае вайскоўцаў з паўднёвай мяжы

20 ноября 2018

Амаль 6 000 салдат, якіх прэзідэнт ЗША Дональд Трамп накіраваў да амерыкана-мексіканскай мяжы да прамежкавых выбараў у кангрэс, павінны вярнуцца дахаты да Раства. На думку Мінабароны, займацца прыкрыццём пагранічнікаў у выпадку разлютаваных сутычак з мігрантамі, якія могуць паспрабаваць нелегальна патрапіць у ЗША, павінны праваахоўнікі. Адзначым, зараз ля мяжы са Штатамі ў раёне мексіканскага горада Тыхуана знаходзіцца каля дзвюх тысяч чалавек з каравана мігрантаў.