У Чэхіі захоўваецца пагроза паводак

23 мая 2019

З-за моцных і працяглых дажджоў падняўся ўзровень вады ў рэках, што цякуць з гор на поўначы і паўночым усходзе краіны. Найгоршая сітуацыя была ў Злінскім краі.  Там падтапіла дзясяткі дамоў і частку аўтадарог. Гэтай ноччу рэкі зноў могуць выйсці з берагоў. Мясцовыя жыхары нарыхтоўваюць мяшкі з пяском, каб перашкодзіць наступленню вады.