Пасажыры рэйса Мюнхен - Масква перажылі жах у паветры

19 октября 2016

У самалет трапіла маланка і наскрозь прабіла фюзеляж. На працу паветранага судна такі ўдар не паўплываў і экіпаж прыняў рашэнне даляцець да пункта прызначэння. У Маскве ў аэрапорце Шарамецьева самалёт сустракалі пажарныя разлікі. Агледзеўшы лайнер, спецыялісты выявілі скразную адтуліну ў насавой частцы машыны ніжэй за лабавое шкло кабіны пілотаў. Пацярпелых сярод пасажыраў і членаў экіпажа няма. А вось Airbus А-320 лятаць не будзе.