"Дынама" рыхтуецца да хатняй серыі ў КХЛ, БАТЭ перамог "Смаргонь", а футбалісты "Дынама" напярэдадні сустракаліся з "Нёманам"

18 сентября 2023

Сталічнае хакейнае "Дынама" рыхтуецца да першай у новым сезоне хатняй серыі ў КХЛ. 20 верасня бела-блакітныя на "Мінск-Арэне" прымуць "Лакаматыў". 8 матчаў запар згуляюць дынамаўцы ў сталіцы і толькі потым адправяцца ў госці.

На дадзены момант каманда займае 9-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Спартыўную тэму далей працягне рубрыка "Матчбол".

Футбол на гэтым тыдні ў авангардзе спартыўных падзей. Сталічнае "Дынама" напярэдадні сустракалася з "Нёманам" у цэнтральнай гульні 21 тура першынства Беларусі.

Паядынак лідараў сезона, зразумела, вызваў ажыятаж сярод прыхільнікаў гульні нумар адзін. Больш за 9 тыс. гледачоў сачылі за матчам непасрэдна на трыбунах. І гаспадары не расчаравалі сваіх аматараў. Бакіч адкрыў лік ужо на 8-й хвіліне, толькі ў другім тайме Карповіч аднавіў раўнавагу. Аднак утрымаць нічыю "Нёман" не здолеў. Данііл Зорын ужо праз тры хвіліны забіў і прынёс тры балы "Дынама". У турнірнай табліцы бела-блакітныя ўжо на 6 ачкоў апярэджваюць клуб з Гродна.

У яшчэ адной цікавай гульні паядынку паміж таксама прэтэндэнтамі на медалі - "Тарпеда" і "Славіяй" - была зафіксавана выніковая нічыя (2:2). Каманда Дзмітрыя Молаша выратавала адзін бал дзякуючы дакладнаму ўдару Яўгена Шаўчэнкі.

БАТЭ з лікам 2:1 перамог "Смаргонь", адзначым і нічыю салігорскага "Шахцёра". 0:0 - вынік сустрэчы "гарнякоў" супраць футбольнага клуба "Мінск".

Гандбольны сезон тым часам толькі пачынаецца. На мінулым тыдні стартаваў групавы раўнд СЕХА-Лігі. У першым матчы ў Мінску сустракаліся мясцовы СКА і каманда "Віктор" са Стаўрапаля. Дарэчы, гэты клуб  - дэбютант лігі. І здабыць перамогу сталічныя гандбалісты не здолелі, нічыя з лікам 30:30 - вынік сустрэчы.

Таксама ўнічыю згуляў і "Мяшкоў-Брэст" у сваім першым паядынку ў турніры. Гульня супраць "Зеніту" завяршылася з лікам 32:32.

На гэтым тыдні вашай увазе шмат хакея - гульні чэмпіянату краіны і КХЛ. Заўтра ў суперфінале Еўралігі стартуе зборная Беларусі па пляжным футболе, а паралельна цікавімся першынством краіны па футболе - у суботу "Шахцёр" сустрэнецца з мінскім "Дынама". Усё гэта вас чакае ў прамым эфіры на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі.