Аб мадэрнізацыі Брэсцкай крэпасці - рэпартаж Алены Борматавай

7 сентября 2019

Аб тым, як праходзяць працы па мадэрнізацыі Брэсцкай крэпасці,  наш наступны рэпартаж. 

Расказвае Алена Борматава.

Эпізод трэцяга дня вайны. 24 чэрвеня 1941 года. Нарада ў склепе казармы апошняга арганізаванага ачага супраціўлення на Цэнтральным востраве. Тады быў састаўлены знакаміты Загад № 1, згодна з якім створана зводная баявая група цытадэлі пад камандаваннем капітана Зубачова і яго намесніка палкавога камісара Фаміна. Трохмерныя панарамы новага музейнага комплексу "Летапіс Брэсцкай крэпасці", які адкрыўся ў барбакане  паўднёва-ўсходняй казармы. 

Музейная экспазіцыя - толькі адно з 16 мерапрыемстваў па мадэрнізацыі Брэсцкай крэпасці. Гэта цэлы комплекс прац: і капітальны рамонт, і рэстаўрацыя, і музеефікацыя - за кошт сродкаў саюзнага бюджэту. Пачатак пакладзены летась. На сёння канчаткова засвоена 7 пазіцый. 
Астаткі Белага палаца і інжынернага ўпраўлення - аб'екты, якія з чэрвеня 1941 года засталіся ў выглядзе руін.
Перапады тэмператур негатыўна адбіваюцца на іх стане. Каб прадухіліць далейшае разбурэнне, праведзены працы па кансервацыі. Доступ наведвальнікаў у падвалы Белага палаца часова абмежаваны. 
У дні абароны ва Усходнім форце быў схаваны баявы сцяг 393-га асобнага зенітнага артылерыйскага батальёна. Адным з чырвонаармейцаў, які хаваў палотнішча, быў Радзівон Семянюк. У 1956 годзе ён вярнуўся ў крэпасць і сярод руін адшукаў баявы сцяг. Сёння ён выстаўлены ў музеі.  Магчыма, у хуткім часе экспанат будзе перанесены ва Усходні форт, калі там адкрыецца новая экспазіцыя.
Праектная дакументацыя ўжо выканана. Плануецца, што ў наступным годзе завершацца рамонтныя працы, і ў мемарыяле пачне працаваць яшчэ адзін музейны комплекс. 
І яшчэ адзін з аб'ектаў - 5 форт. Ён знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад самой крэпасці. 10 гадоў таму там правялі першую экскурсію. Бастыён занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі і патрабуе рэканструкцыі, бо ў казематах вельмі волка. У наступным плануецца і музеефікацыя аб'екта. Форт быў захоплены ў першы дзень вайны, 22 чэрвеня. Там абараняліся вайскоўцы 3 батальёна 44 стралковага палка. 
Пасля завяршэння ўсіх рамонтных прац - стварэнне новых музейных экспазіцый - плошчы мемарыяльнага комплексу павялічацца больш як на 600 квадратных метраў.