Парламент Вялікабрытаніі згодзны перагледзець знаходжанне краіны ў Еўрасаюзе

10 июня 2015

Парламент Вялікабрытаніі адобрыў законапраект, які дазволіць арганізаваць рэферэндум па выхадзе краіны з Еўрасаюза. 544 дэпутаты прагаласавалі за, і толькі 53 - супраць. Зараз дакументу трэба прайсці яшчэ некалькі стадый адабрэнняў. Пачынаючы з наступнага тыдня, ён будзе разглядацца профільнымі парламенцкімі камітэтамі. Нагадаем, рэферэндум павінен быць праведзены да канца 2017 года. Прычынай сталі рознагалоссі паміж Еўрасаюзам і Лонданам з нагоды міграцыйнай палітыкі.