У ЗША вадзіцель пратараніў другі паверх клінікі

15 января 2018

Кадры, нібы з галівудскага баевіка, прыйшлі з Каліфорніі. У ЗША вадзіцель пад дзеяннем наркотыкаў пратараніў другі паверх клінікі. Спачатку аўтамабіль на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў адбойнік, а пасля вылецеў з трасы і прыпаркаваўся ў акне лячэбнай установы побач з шыльдай зубнога ўрача. Вадзіцель і пасажыр засталіся жывыя.