У Мінску стартуе чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор’і

18 июля 2017

Больш як 120 атлетаў з 22-х краін прымуць удзел у чэмпіянаце Еўропы па сучасным пяцібор’і. Ужо сёння кантынентальны форум стартуе ў Мінску. Першы дзень спаборніцтваў - жаночая эстафета, у сераду - эстафета мужчынская.

Трэнерскі штаб дасць шанц праявіць сябе маладым атлетам. Дарэчы, у 8:30 у сталічным Універсітэце фізкультуры пачнуцца спаборніцтвы па плаванні, веладром "Мінск-Арэны" будзе прымаць фехтаванне. Астатнія віды пяцібор’я пройдуць у Раўбічах. Чэмпіянат прадоўжыцца да 24 ліпеня.