Падзенне індэксаў прыпыніла таргі на біржах ЗША

12 марта 2020
У ЗША прыйшлося спыніць таргі на біржах, бо фондавы рынак жорстка адрэагаваў на ўвядзенне забароны на ўезд у краіну з Еўропы. Забарона ўведзеная на месяц. Асноўныя індэксы ўпалі ў сярэднім на 7%. Dow Jones знізіўся амаль на 9%. Гэта прывяло да аўтаматычнага адключэння таргоў неўзабаве пасля іх пачатку. Абвал на еўрапейскіх біржах яшчэ мацнейшы - ключавы еўрапейскі індэкс STOXX 600 за дзень упаў на 10%. Чарговы мінімум перасягнула і цана на нафту. Кошт майскіх ф'ючарсаў на сыравіну маркі Brent знізіўся да 33 долараў за барэль.