Парк высокіх тэхналогій прыме ўдзел у стварэнні ў Беларусі буйнога Міжнароднага фінансавага цэнтра

4 марта 2014
Пра гэта сёння ішла размова падчас рабочай сустрэчы Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з дырэктарам адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій Валерыем Цапкалам. Ён паінфармаваў Прэзідэнта аб выніках года. Аб'ём валютнай выручкі перасягнуў паўмільярдную мяжу. Пры гэтым 85% склаў экспарт. У беларускіх IT-спецыялістаў ёсць добры вопыт і ў працы з міжнароднымі банкамі.

Валерый Цапкала, дырэктар беларускага Парку высокіх тэхналогій: Сучасныя фінансавыя інстытуты - гэта шмат у чым і нават у першую чаргу IT-кампаніі. Гэта не толькі традыцыйныя крэдытныя ўстановы. Гэта інтэрнэт-банкінг, розныя аплатныя сістэмы. Гэта таксама і інтэрнэт-кампаніі, якія распрацоўваюць гэтыя аплатныя сістэмы, напрыклад, для мабільных тэлефонаў і тэрміналаў. Ролю крэдытнай карткі хутка заменяць тэлефоны і смартфоны. Таму інтэрнэт-кампаніі, такія як Google або Apple, думаюць наконт стварэння сваіх банкаў. Гэта тая тэндэнцыя, калі інтэрнэт-кампаніі будуць інтэгравацца з фінансавымі інстытутамі. Таму пры прапрацоўцы заканадаўчай базы аб стварэнні Міжнароднага фінансавага цэнтра неабходна ўлічваць усе гэтыя тэндэнцыі, якія маюць месца ў фінансавай сферы.

Чакаецца, што Міжнародны фінансавы цэнтр з'явіцца ў раёне аэрапорта Мінск-1. Зараз прапрацоўваецца яго канцэпцыя, а таксама нарматыўная база. У далейшым гэта дазволіць прыцягнуць буйных гульцоў рынку. Кампаніі, якія ўвойдуць у новую структуру, будуць развіваць фінансавую індустрыю беларускай сталіцы.