ААН заклікае прыняць тэрміновыя меры ў катастрафічнай сітуацыі ва Усходняй Гуце

20 марта 2018

Паводле звестак арганізацыі, сірыйцы, якія пакідаюць небяспечны раён праз гуманітарныя калідоры, вельмі знясіленыя. Іх колькасць перавысіла 25 000. Часовыя палатачныя гарадкі перапоўненыя, харчавання і лекаў не хапае. Яшчэ каля ста тысяч змушаных перасяленцаў знаходзяцца ў Афрыне. Горад узялі пад кантроль турэцкія вайскоўцы і атрады Сірыйскай вольнай арміі.