Актывізацыя гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з ЗША

22 сентября 2014

Беларусь разлічвае на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з ЗША. Сёння ў Нью-Ёрку пройдзе першы Беларуска-амерыканскі інвестыцыйны форум. Гэтая падзея выклікала вялізную цікавасць у амерыканскіх бізнес-колах. На форум прыедуць больш як 170 удзельнікаў: вядучыя сусветныя карпарацыі, міжнародныя фінансавыя інстытуты, урадавыя агенцтвы ЗША. З Мінска ў фінансавую сталіцу Амерыкі адправілася моцная беларуская каманда Банка развіцця, Мінфіна, Нацбанка, Парку высокіх тэхналогій і кампаніі па развіцці Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку. Узначальвае дэлегацыю прэм'ер-міністр Беларусі.


Сёлета пасля інвестыцыйнага форуму ў Нью-Ёрку Беларусь мае намер правесці аналагічнае мерапрыемства ў Лондане ў сярэдзіне лістапада.